Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанаму ў зьбіцьці гея зноў далі 2 гады і 8 месяцаў турмы

абноўлена

Дзьмітры Лукашэвіч (справа)
Дзьмітры Лукашэвіч (справа)

У Цэнтральным судзе Менску вынесены вырак на паўторным працэсе па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага, які 8 месяцаў знаходзіцца ў вегэтатыўным стане.

Судзьдзя засудзіў Зьмітра Лукашэвіча да 2 гадоў 8 месяцаў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым у нанясеньні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў па неасьцярожнасьці.

Таксама Зьміцер Лукашэвіч мусіць выплаціць 150 мільёнаў рублёў за маральныя страты і 63 мільёны — за матэрыяльныя.

Сваякі пацярпелага Міхаіла Пішчэўскага сказалі, што больш абскарджваць прысуд ня будуць.

Ці будзе Лукашэвіч абскарджваць прысуд, высьветліць не ўдалося.

Маці пацярпелага Міхаіла Пішчэўскага Валянціна сказала, што бок пацярпелага абскарджваць прысуд ня будзе. «Нам няма калі хадзіць па судах, і сэнсу ў гэтым мы ня бачым», — сказала яна.

Сястра Міхаіла Пішчэўскага Тацяна заўважыла, што для іх галоўным было не дапусьціць, каб Лукашэвіч атрымаў умоўнае пакараньне, што выглядала імаверным пасьля першага суду па гэтай жа справе. Сама Тацяна працягвае лічыць, што Лукашэвіч наўмысна ўдарыў яе брата, бо ставіўся да яго варожа як да гея:

«Мяркую, што гэтак. Бо нават міліцыянт, які затрымліваў Лукашэвіча, у судзе паведаміў, што ўжо пасьля затрыманьня, у міліцэйскім аўтамабілі, Лукашэвіч сам казаў, што там была гей-вечарынка і таму ён туды прыйшоў, што лічыў Мішу геем, ягоных сяброў — геямі, і таму ён яго ўдарыў».

Карэспандэнт: «Як вы лічыце, Лукашэвіч раскаяўся?»

«Не, ён не раскаяўся і не разумее, што ён зрабіў. Дзеля гэтага трэба быць там, у шпіталі, трэба быць на нашым месцы».

Карэспандэнт: «У якім стане цяпер Міхаіл?»

«Вельмі складана. Крыху зьявілася нейкая сьвядомасьць, лекар кажа, што ён разумее, што вакол яго адбываецца. Але ўсё роўна ён у вэгетатыўным стане: не размаўляе, ня рухаецца, ня есьць самастойна. Толькі дыхае і можа дэманстраваць нейкія свае эмоцыі. Ён плача, ён нас пазнае. Мімікай паказвае, калі яму баліць».

Карэспандэнт: «Як вы мяркуеце, гэтая гісторыя стане нейкім урокам для беларускага грамадзтва?»

«Мяркую, так. Усё ж людзі чыталі, бачылі, дзяліліся сваімі думкамі. Хаця такія, як Лукашэвіч, наўрад ці пра гэта чытаюць і пра гэта думаюць. Яны больш часу бавяць на вуліцы».

Карэспандэнт: «Але той факт, што суд гэтак і не прызнаў гэты напад як напад на гея, — пра што гэта, на вашу думку, сьведчыць? Ці не выходзіць так, што гамафобія — гэта дзяржаўная палітыка?»

«У нас геяў няма».

Карэспандэнт: «Афіцыйна?»

«Так».

Прысуд мінчуку, які зрабіў гея інвалідам, пакінулі ў сіле
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:20 0:00

Пракурор учора патрабаваў 7 гадоў пазбаўленьня волі для абвінавачанага Дзьмітрыя Лукашэвіча за зьбіцьцё Міхаіла Пішчэўскага, пасьля якога той 8 месяцаў знаходзіцца ў вегэтатыўным стане.

Адвакат падсуднага прасіла перакваліфікаваць абвінавачваньне і прызначыць пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі, каб абвінавачаны мог дапамагаць пацярпеламу і ягонай сям’і.

Лукашэвіч прызнаў сваю віну толькі часткова. Ён прызнаў, што абразіў сяброў пацярпелага словам, якое груба вызначае іх сэксуальную арыентацыю, а таксама — што першы ўдарыў Міхаіла Пішчэўскага, як ён сказаў, «у сківіцу», але зрабіў гэта, «бо адчуваў пагрозу ў свой бок». Падсудны публічна папрасіў прабачэньня ў маці пацярпелага і зноў паўтарыў, што нанёс траўму яе сыну не наўмысна, а таму, што «гэтак здарылася».

Падставай для нападу стала нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя Міхаіла Пішчэўскага.

Гэта паўторны разгляд справы, раней суд быў пакараў падсуднага за зьбіцьцё чалавека да 2 гадоў і 8 месяцаў турмы, але той прысуд быў абскарджаны і скасаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG