Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі салдат забіў армянскую сям’ю


Валерый Пермякоў.

Валерый Пермякоў.

У Армэніі ля мяжы з Турэччынай затрыманы расейскі вайсковец Валерый Пермякоў, падазраваны ў жорсткім забойстве сям’і ў армянскім горадзе Гюмры.

Пра гэта паведамляюць армянскія СМІ са спасылкай на кіраўніка ўпраўленьня паліцыі па сувязях з грамадзкасьцю і прэсай Ашота Агараняна.

Раней паведамлялася, што ў дзень злачынства, 12 студзеня Пермякоў самавольна пакінуў са зброяй расейскую ваенную базу, якая разьмяшчаецца ў Гюмры. Целы забітых знайшла іх сваячка. Загінулі шэсьць чалавек з адной сям’і Авецісянаў, у тым ліку аднагадовая дзяўчынка. Шасьцімесячны хлопчык паранены і знаходзіцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане.

На месцы злачынства знойдзены гільзы і магазін з патронамі. Але самы галоўная доказ — вайсковыя чаравікі, на якіх напісана прозьвішча іх уладальніка — Пермякоў.

Здарэньнем вельмі занепакоеныя расейскія ўлады. Міністэрства абароны Расеі стварыла камісію па расьсьледаваньні абставінаў масавага забойства ў Гюмры, якую ўзначаліў намесьнік міністра Аркадзь Бахін, паведамляе ТАСС. Справа знаходзіцца на кантролі прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна.

Карэспандэнты «Маскоўскага камсамольца» сьцьвярджаюць, што ў мінулым Пермякоў пакутаваў на псыхічнае захворваньне і да нядаўняга пераводу ў Гюмры ужо бег з вайсковай часткі, паколькі не хацеў служыць, піша NEWSru.com.

У Армэніі на мяжы з Турэччынай дысьлякаваная 102-я расійская ваенная база. Акрамя таго, армяна-турэцкую мяжу ахоўваюць расійскія памежнікі.

XS
SM
MD
LG