Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кібэр-джыхад: хакеры ўзламалі «Твітэр» Цэнтральнага камандаваньня ЗША


Хакеры, якія называюць сябе прыхільнікамі радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», узламалі акаўнт Цэнтральнага камандаваньня ЗША (CENTCOM) у сацыяльнай сетцы «Твітэр» і на Youtube.

«У імя Алаха ... Кібэр-Халіфат пачынае Кібэр-Джыхад», — гаворыцца ў адным з пастоў, разьмешчаных у «Твітэры» CENTCOM.

Узломшчыкі таксама выступілі з пагрозамі ў адрас амэрыканскіх вайскоўцаў і іх сем’яў.

Яны выклалі ў сетку шэраг дакумэнтаў і заявілі, што ўзлом зьдзейсьнены па «кітайскаму» і «карэйскаму» сцэнарох.

У зону адказнасьці CENTCOM ЗША ўваходзяць Блізкі і Сярэдні Усход, а таксама краіны Цэнтральнай Азіі.

CENTCOM каардынуе апэрацыі супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сірыі. Яно адказвае за плянаваньне і нанясеньне авіяўдараў па жывой сіле баевікоў, іх баявой тэхніцы і аб’ектам інфраструктуры.

Празь некаторы час «Твітэр» CENTCOM стаў недаступны і зьявілася апавяшчэньне, што дзеяньне акаўнту прыпыненае, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG