Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 студзеня: уручэньне прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці», дзень памяці Сымона Буднага і Джойса


ФОТА ДНЯ. Анастасія Арол, Браслаўскя азёры, 2014
ФОТА ДНЯ. Анастасія Арол, Браслаўскя азёры, 2014

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Прэзэнтацыя кнігі прафэсара амэрыканскага Рэдфардзкага ўнівэрсытэту Рыгора Ёфэ пра Аляксандра Лукашэнку адбудзецца ў Акадэміі кіраваньня (вул. К.Маркса, 22, аўдыторыя 605). Пачатак у 12 гадзінаў.

Уручэньне прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» пройдзе ў офісе «Арт-сядзібы» (пр-т Незалежнасьці, 58, офіс 430). Пачатак у 18.00 гадзінаў.

Выстава Georgian Video Art, прысьвечанай Грузіі, адкрыецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Пачатак у 19 гадзінаў.

У менскай рэстарацыі My Place (пл. Свабоды, 17/вул. Няміга, 1) — Старанавагодняя сьцімпанк-вечарынка. Ад 8 вечара да раніцы.

У гісторыі:

1660 — Маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце.

1913 — выйшаў першы нумар газэты «Беларус» (выдавалася ў Вільні да 12 жніўня 1915 г.)

1948 — у Менску савецкімі спэцслужбамі забіты Саламон Міхоэлс, тэатральны актор, старшыня Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.

1991 — савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні; гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды

У памяці:

1593 — памёр Сымон Будны, асьветнік, філёзаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ.

1622 — нарадзіўся Мальер, францускі драматург, актор, рэфарматар сцэнічнага мастацтва

1893 — нарадзіўся Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня

1927 — нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягонай літаратурнай спадчыны.

1938 — нарадзіўся Васіль Гроднікаў, журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі». Быў знойдзены мёртвым 18 кастрычніка 2005 году ў сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што магчымае забойства журналіста магло быць зьвязана зь яго тагачаснай працай над матэрыялам, прысьвечаным кватэрным махінацыям у Маладэчне, «Кідалы-3» — працягам сэрыі публікацыяў, дзе ўзгадаваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.

1940 — нарадзіўся Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

1941 — памёр Джэймс Джойс, ірляндзкі пісьменьнік і паэт

1961 — нарадзіўся Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык, археоляг

1972 — нарадзіўся Віталь Шчэрба, беларускі спартовец, гімнаст, алімпійскі чэмпіён

Цытата:

Калі сьляпы сьляпога водзіць, абодва ў яму ўваляцца. Ці чуеш, любы мой браце, што цябе сам Госпад перасьцерагае, абы ты ў яму не ўваліўся? Бо ў яму ўваліцца кожны, хто дазваляе, каб яго сьляпы вёў. Чаму ж ад такіх сьляпцоў не бяжым? Чаму згаджаемся, каб нас вялі?

Сымон Будны, з прадмовы да «Катэхізісу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG