Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: маніфэстацыі «за» і «супраць» ісламу. Дрэздэн віруе


Канцлер ФРГ Ангела Мэркель і большасьць міністраў яе кабінэту возьмуць удзел у мітынгу «за адкрытую і талерантную Нямеччыну», скліканым на ініцыятыву лідэраў мусульманскіх абшчын пасьля сэрыі тэрарыстычных актаў у Францыі. Мітынг, які пройдзе ля Брадэнбургскай брамы ў цэнтры Бэрліну ў аўторак, наведаюць, як чакаецца, лідэры апазыцыйных партый і прэзыдэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк.

Мэркель падзякавала лідэрам чатырохмільённай мусульманскай абшчыны Нямеччыны за тое, што яны без прамаруджаньня асудзілі акты гвалту ў Францыі. Яна заявіла, што іслам зьяўляецца «часткай Нямеччыны», а сябе назвала лідэрам усіх немцаў.

Раней вядучыя нямецкія палітыкі заклікалі актывістаў антыісламскага руху ПЭГІДА («Занепакоеныя эўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду») адмовіцца ад заплянаванага на панядзелак маршу ў Дрэздэне, дзе падобная акцыя раней сабрала 18 тысяч чалавек.

Дрэздэн падзелены антыісламскім маршам руху Пэгіда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:55 0:00
Наўпроставы лінк

На адрас руху раздаюцца абвінавачваньні ў тым, што ён эксплёатуе ў сваіх мэтах забойствы, учыненыя джыхадзістамі ў Францыі.

Акцыі ў падтрымку руху і супраць яго заплянаваны ў многіх гарадах Нямеччыны, уключаючы Гановэр, Дзюсэльдорф і іншыя, паведамляе тэлекампанія ARD. У Лейпцыгу акцыя будзе насіць назву ЛЕГІДА. Тут таксама заплянаваны выступл іх праціўнікаў.

Свая ПЭГІДА, як перадае Франс прэс, створана ў Швэйцарыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG