Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зьнішчальнікі свабоды прэсы не павінны пляваць на магілу Charlie Hebdo»


France -- A man holds a placard reading "I am Charlie" on the Old Harbor in Marseille, January 7, 2015

France -- A man holds a placard reading "I am Charlie" on the Old Harbor in Marseille, January 7, 2015

Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» раскрытыкавала прысутнасьць на парыскім «маршы адзінства» 11 студзеня палітычных лідэраў, якія душаць свабоду слова.

«Мы павінны паказваць салідарнасьць з Charlie Hebdo, не забываючы пра іншых „шарлі“ на сьвеце, — заявіў прадстаўнік „Рэпартэраў бязь межаў“ Крыстоф Дэлюар. — Было б недаравальна, калі б прадстаўнікі краінаў, якія затыкаюць рот сваім журналістам, карысталіся гэтай эмацыйнай нагодай, каб палепшыць свой міжнародны імідж. Мы не павінны дазваляць зьнішчальнікам свабоды прэсы пляваць на магілу Charlie Hebdo».

У сувязі з гэтым «Рэпартэры бязь межаў» зьвярнулі ўвагу, што ў маршы ў памяць пра ахвяры тэрарыстычнай атакі на рэдакцыю сатырычнага выданьня Charlie Hebdo узялі ўдзел прэм’ер-міністар Турцыі (краіна займае 154 месца ў індэксе свабоды прэсы) ды міністры замежных справаў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (118), Эгіпту (159), Расеі (148) і Альжыру (121).

Нагадаем, што ад Беларусі ў «маршы адзінства» узяў удзел беларускі амбасадар у Парыжы Павел Латушка.

Беларусь у індэксе свабоды прэсы 2014 заняла 157 месца з 180 разгледжаных краінаў. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка «традыцыйна» трапляе ў сьпіс «зьнішчальнікаў прэсы» (predators of the press), які таксама штогод складаюць праваабаронцы з «Рэпартэраў бязь межаў».

XS
SM
MD
LG