Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геапалітычная недастатковасьць


Гары Брукер, «Перацягваньне каната» (1890).

Гары Брукер, «Перацягваньне каната» (1890).

Магчыма, сёлета Расея і Захад памяняюцца «традыцыйнымі» ролямі ў адносінах да прэзыдэнта Беларусі. То бок Расея будзе імкнуцца аслабіць Лукашэнку, а Захад наадварот – узмоцніць. Такі, як выглядае, расклад атрымаўся.

Так выглядае ня толькі для мяне. Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі лічыць, што крамлёўская прапаганда неўзабаве пачне прадстаўляць Лукашэнку як «фашыста». Кім спрабуе прадставіць Лукашэнку Захад – цяжка сказаць, але наўрад ці «апошнім дыктатарам». Эўрапейскі аналітык Балаж Ярабік лічыць, што Лукашэнка сёньня – найлепшы варыянт для Беларусі.

Для Масквы Лукашэнка недастаткова «рускі», каб увайсьці ў «рускі сьвет». Для Брусэлю ён недастаткова «эўрапейскі». Парадаксальна – у гэтай недастатковасьці ягоная сіла.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG