Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За зьбіцьцё гея пракурор просіць падсуднаму 7 гадоў турмы


Дзьмітры Лукашэвіч

Дзьмітры Лукашэвіч

У Цэнтральным судзе Менску на працэсе па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага адбыліся дэбаты бакоў.

Пракурор патрабуе 7 гадоў пазбаўленьня волі для абвінавачанага Дзьмітрыя Лукашэвіча за зьбіцьцё Міхаіла Пішчэўскага, пасьля якога той 8 месяцаў знаходзіцца ў коме.

Адвакат падсуднага прасіла перакваліфікаваць абвінавачваньне і прызначыць пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі, каб абвінавачаны мог дапамагаць пацярпеламу і ягонай сям’і.

Лукашэвіч прызнаў сваю віну толькі часткова. Ён прызнаў, што абразіў сяброў пацярпелага словам, якое груба вызначае іх сэксуальную арыентацыю, а таксама — што першы ўдарыў Міхаіла Пішчэўскага, як ён сказаў, «у сківіцу», але зрабіў гэта, «бо адчуваў пагрозу ў свой бок». Падсудны публічна папрасіў прабачэньня ў маці пацярпелага і зноў паўтарыў, што нанёс траўму яе сыну не наўмысна, а таму, што «гэтак здарылася».

Падставай для нападу стала нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя Міхаіла Пішчэўскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG