Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Аніта Экбэрг — зорка «Салодкага жыцьця» Фэліні


У Італіі сёньня ва ўзросьце 83 гадоў памерла зорка сусьветнага кіно, вядомая швэдзкая акторка Аніта Экбэрг. Яна памерла ў доме састарэлых у прадмесьцях Рыму.

Аніта Экбэрг нарадзілася ў 1931 годзе ў швэдзкім горадзе Мальмё. У 20 гадоў яна заваявала тытул «міс Швэцыі» і стала фіналісткай «Міс Сусьвет» у ЗША, дзе атрымала свой першы галівудзкі кантракт.

Шырокую вядомасьць Экбэрг прынесла галоўная роля ў фільме Федэрыка Феліні «Салодкае жыцьцё». Пазьней яна зьнялася ў карцінах Фэліні «Бакача-70», «Клоўны» і «Інтэрвію».

Паведамляецца, што ў апошнія гады акторка адчувала патрэбу і нават зьвярталася па фінансавую дапамогу ў фонд Фэдэрыка Феліні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG