Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Уручча заклікаюць сёньня на сход супраць высечкі лесу ў мікрараёне


Сёньня жыхары ваеннага гарадка ва Ўруччы («Новы лес») зьбіраюцца ў 18.30 у актавай залі СШ. № 84 на сход супраць высечкі лесу для будаўніцтва гандлёвых цэнтраў уздоўж праспэкту Незалежнасьці і пляну забудовы раёну.

Пра гэта паведамляе Віталь Печка ў сацыяльнай сетцы вКонтакте.

«Прыйдзіце і выкажыце сваю грамадзянскую пазыцыю! Пакіньце заўвагі і прапановы ў адпаведныя кнігі і патрабуйце адзнакі ў пратаколе сходу!» — заклікае Віталь.

XS
SM
MD
LG