Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці з Charlie Hebdo ў цэнтры Менску працягваўся 40 хвілінаў ФОТА


Фота з фэйсбуку Анатоля Лябедзькі

Фота з фэйсбуку Анатоля Лябедзькі

Пікет салідарнасьці з загінулымі ў Парыжы журналістамі прайшоў ля амбасады Францыі ў Менску.

Пра акцыю напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык таксама апублікаваў фатаграфію з акцыі.

«Мы гэта зрабілі. Учатырох. Пікет салідарнасьці з Францыяй, са свабодай слова, зь сёньняшнім Маршам адзінства ў Парыжы. Амаль 40 хвілін», — напісаў ён.

Сёньня ў Парыжы пройдзе марш салідарнасьці з ахвярамі тэрактаў з удзелам лідэраў краін Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG