Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Шры-Ланкі зрабіў спробу дзяржаўнага перавароту


Махінда Раджапаксэ

Махінда Раджапаксэ

Новы ўрад Шры-Ланкі мае намер правесьці расьсьледаваньне «спробы перавароту», нібыта зробленай былым прэзыдэнтам краіны Махіндам Раджапаксэ пасьля таго, як яму не ўдалося выйграць на мінулым тыдні прэзыдэнцкія выбары.

Як заявіў прадстаўнік ураду на прэс-канфэрэнцыі ў Калёмба, Раджапаксэ пагадзіўся сысьці са сваёй пасады толькі пасьля таго, як галоўнакамандуючы арміяй і начальнік паліцыі адмовіліся садзейнічаць яму ва ўтрыманьні ўлады.

Як паведамляе Бі-бі-сі, ні армія, ні паліцыя не пракамэнтавалі гэтыя паведамленьні.

Неўзабаве, як чакаецца, са зваротам да нацыі выступіць новы прэзыдэнт Шры-Ланкі, былы апазыцыянер, Майтрыпала Сірысэна.

XS
SM
MD
LG