Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пачала эвакуацыю этнічных палякаў з Данбасу


Марцін Вайцяхоўскі
Марцін Вайцяхоўскі

Польшча прыступіла да эвакуацыі з Данбасу грамадзян Украіны польскага паходжаньня.​

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода Аляксей Дзікавіцкі, прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі падчас брыфінгу ў нядзелю паведаміў, што з ахопленых узброеным канфліктам тэрыторый ўдалося вывезьці ў Харкаў 162 чалавекі, якія маюць так званую «Карту паляка» ці іншым чынам могуць даказаць сваё польскае паходжаньне.

Пасьля афармленьня неабходных дакумэнтаў гэтыя людзі будуць перавезеныя ў Польшчу.

«Мы зробім усё магчымае, каб гэты апошні этап апэрацыі быў як мага больш камфортным і зладжаным. Дэталі, аднак, будуць паведамленыя ўжо пасля перавозкі. Усё павінна скончыцца на працягу некалькіх дзён», — заявіў Вайцяхоўскі.

Апэрацыя ажыцьцяўляецца ў таямніцы, але пры цесным супрацоўніцтве з украінскім бокам, які, паводле намесьніка міністра замежных спраў Польшчы Конрада Паўліка, аказвае палякам усялякую дапамогу.

«Усе эвакуяваныя разьмешчаны ў адным з харкаўскіх гатэляў, забясьпечаны трохразовым харчаваньнем, ім прадастаўляецца консульская дапамога. Дакладнага месца знаходжаньня мы не раскрываем», — заявіў Конрад Паўлік.

Згодна зь неафіцыйнай інфармацыяй, этнічныя палякі будуць перавезеныя ў Польшчу вайсковым самалётам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG