Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На канцэрт «Дзецюкоў» у Менску моладзь прыйшла ў вышыванках і зь бел-чырвона-белым сьцягам (ФОТА)


Гарадзенскі гурт «DZIECIUKI» выступіў 9 студзеня у Менску зь вялікім сольным канцэртам у клюбе «Піраты». Гледачы падчас канцэрту разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг. Фотагалерэя Андрэя Шаўлюгі​.

Гурт «Дзецюкі» зьявіўся толькі ў 2012 годзе, і ўжо першыя ягоныя канцэрты сутыкнуліся з забаронаю. Пакуль не было магчымасьці выступаць у Беларусі, музыкі аб'езьдзілі Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю, Чэхію, Славаччыну, дзе распавядалі сваімі песьням пра беларускую гісторыю – выключна на беларускай мове. Ня так даўно стала магчыма выступаць і на айчыннай сцэне, якую «Дзецюкі» адразу ж і заваявалі – музычны партал «Тузін Гітоў» узнагародзіў іх тытулам «Герояў году». Такім парадкам «Дзецюкі» сталі найлепшай камандай на беларускай незалежнай сцэне ў 2014 годзе. ​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG