Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў папярэджвае аб небясьпецы ядзернай вайны


Былы савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў папярэдзіў, што напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і эўрапейскімі дзяржавамі ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне можа прывесьці да буйнога канфлікту ці нават да ядзернай вайны.

«Сутыкненьне такога кшталту непазьбежна прывядзе да ядзернай вайне», — сказаў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1990 нямецкаму часопісу Der Spiegel, які выйдзе ў сьвет у суботу.

«Мы ня выжывем у бліжэйшыя гады, калі ў кагосьці здрыгануцца нэрвы ў гэтай перагрэтай сытуацыі», — дадаў Гарбачоў, якому цяпер 83 гады. «Я не кажу гэта легкадумна. Я вельмі занепакоены,» — падкрэсьліў ён.

Сутыкненьне такога кшталту непазьбежна прывядзе да ядзернай вайне

Напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і заходнімі краінамі вырасла пасьля таго, як прарасейскія сэпаратысты ў пачатку 2014 ўзялі пад свой кантроль раёны Ўсходняй Украіны, а Расея анэксавала Крым. ЗША, НАТА і Эўрапейскі Зьвяз абвінавацілі Расею ў адпраўцы войскаў і ўзбраеньняў, каб падтрымаць сэпаратысцкія паўстаньні і ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Масквы.

Расея адмаўляе перадачу паўстанцам ваеннай падтрымкі і адхіляе заходнюю крытыку анэксіі Крыму, заяўляючы, што жыхары Крыму прагаласавалі за далучэньне да Расеі на рэфэрэндуме.

Гарбачоў, якім шырока захапляюцца ў Германіі за яго ролю ў падзеньні Бэрлінскай сьцяны і за крокі, якія прывялі да ўзьяднаньня Германіі ў 1990 годзе, перасьцярог наконт заходняга ўмяшаньня ў крызіс ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG