Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі заклікаў да адзінства, асудзіў расізм і антысэмітызм


Франсуа Алянд, выступаючы ў пятніцу з тэлевізійным зваротам да нацыі, заклікаў французаў да пільнасьці.

«Заклікаю да адзінства, таму што гэта наша лепшая зброя. Мы павінны прадэманстраваць нашу рашучасьць змагацца супраць усяго, што можа падзяліць нас», — падкрэсьліў прэзыдэнт Францыі. Паводле яго слоў, самае галоўнае, быць непрымірымым да расізму і антысэмітызму.

Алянд выступіў са зваротам да нацыі пасьля таго, як была завершана спэцапэрацыя супраць падазраваных у нападзе на сатырычны часопіс «Шарль Эбдо» і на краму кашэрных прадуктаў у Парыжы.

XS
SM
MD
LG