Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 11 студзеня: гадавіна выхаду «Мужыцкай праўды»


Фота Ўладзя Грыдзіна.

Фота Ўладзя Грыдзіна.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск — прэсавая канфэрэнцыя абаронцаў Курапатаў з нагоды зацьверджаньня міністэрствам культуры новай мяжы ахоўнай зоны. Офіс прафсаюзу РЭП (Кульман, 4, 1 паверх, пачатак а 12-ай).

Віцебск — упершыню ў Віцебску адбудзецца вялікі сямейны фэст. Галоўны госць — музычна-вандроўны аркестрык «VURAJ» з тэатралізаванай навагодна-каляднай праграмай. Ранішнік адбудзецца ў выставачнай залі «Задзьвінне» па адрасе: вул. Чайкоўскага,3. Сустрэча адбываецца ў рамках Грамадзка-культурніцкай кампаніі «Будзьма Беларусамі!»

У гісторыі:

1386 — пасольства польскай шляхты падпісала ў замку ў Ваўкавыску ўмову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядвігай.

1862 — выйшла першая нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая праўда».

1907 — віленскі суд забараніў газэту «Наша Доля».

У памяці:

1397 — памёр Скіргайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі.

1864 — памёр Тытус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1867 — нарадзіўся Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.

1955 — нарадзіўся Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.

1977 — нарадзіўся Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

1983 — памёр Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ.

Цытата:

«...мы пазналі, дзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам!»

«Мужыцкая праўда», 1862 год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG