Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкая канфэрэнцыя ЭГУ ў Вільні. Жывы рэпартаж

У Вільні ў Доме правоў чалавека прайшоў першы дзень міжнароднай канфэрэнцыі «Беларускі ЭГУ: 10 год у Літве», якую ладзяць студэнцкае прадстаўніцтва і асацыяцыя выпускнікоў ЭГУ. Адна з мэтаў канфэрэнцыі – паўплываць на выбар рэктара.


19:51 9.1.2015

Прадстаўнік Лібэральнага клюбу Вадзім Мажэйка задаў пытаньне ўсім кандыдатам на рэктара: ці зьяўляецца законным звальненьне абранага кіраўніка Сэнату Паўла Церашковіча.

На гэтым першы дзень канфэрэнцыі скончыўся. Заўтра раніцай яна працягнецца.

19:32 9.1.2015

Аляксандар Мілінкевіч адказвае на пытаньні студэнтаў. Задаюць вострыя пытаньні і адміністрацыі. Але мадэратар Дзяніс Кучынскі даволі жорстка рэгулюе — гэта ня мэта канфэрэнцыі. Задаюць вострый пытаньні кандыдату на рэктара Тацяне Шчытцовай.

Тацяна Шчытцова

Тацяна Шчытцова

19:31 9.1.2015

Выступілі выпускнікі ЭГУ Аляксандар Аўтушка-Сікорскі, Зьміцер Гарэнка і Аляксей Крывалап.

Аляксей Крывалап пажадаў будучаму рэктару найперш здароўя, каб былі сілы працаваць.

19:06 9.1.2015

Пачалася дыскусія. Праз скайп выступае прадстаўнік BISS спадар Пікулік. Ён паспрабаваў пакрытыкаваць правоста ЭГУ Поліка, які тут не прысутнічае. Таму крытыкаваць не далі.

У дыскусіі ўзяў удзел палітоляг Вадзім Мажэйка. Узгадаў звальненьні многіх беларускіх выкладчыкаў, пачынаючы з Дунаева. Крытыкуе адміністрацыю ЭГУ.

Выступае звольнены з ЭГУ выкладчык Андрэй Лаўрухін. Кажа пра «аўтызм» ЭГУ. Адміністрацыя ЭГУ шукае ворагаў унутры. Рады, што студэнты пачынаюць абуджацца, гэта дае надзею. Прыйшоў час узяць на сябе адказнасьць за перамены. Кажа пра Балёнскі працэс, спадзяецца, што сёлета Беларусь да яго далучыцца.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG