Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы новая страляніна. Ёсьць ахвяры


Падазраюць 32-гадовага Амедзі Кулібалі і 26-гадовую Хаят Бумедзьен

Падазраюць 32-гадовага Амедзі Кулібалі і 26-гадовую Хаят Бумедзьен

Француская паліцыя паведамляе, што ў выніку страляніны ў краме з кашэрнымі прадуктамі загінулі 2 асобы. Нападнікі ўзялі ў закладнікі прынамсі пяць чалавек.

Францускія мэдыі са спасылкай на паліцыю паведамляюць, што сярод закладнікаў ёсьць жанчыны і дзеці.

Француская паліцыя ідэнтыфікавала меркаваных нападнікаў. Падазраюць 32-гадовага Амедзі Кулібалі і 26-гадовую Хаят Бумедзьен.

Агенцтва Reuters са спасылкай на паліцыю сьцьвярджае, што адзін чалавек атрымаў сур’ёзнае агнястрэльнае раненьне.

Амедзі Кулібалі і Хаят Бумедзьен таксама падазраюца ў нападзе 8 студзеня на поўдні Парыжа, у выніку якога загінула адна паліцыянтка, і яшчэ адзін чалавек быў цяжка паранены. Іх лічаць «узброенымі і небясьпечнымі».

Высьветлілася, што падазраваны ў тым забойстве і меркаваныя нападнікі на рэдакцыю Charlie Hebdo, былі знаёмыя і ўваходзілі ў адну ісламісцкую групоўку «Бют-Шамон». Групоўку назвалі ў гонар парку ў Парыжы, дзе зьбіраліся ісламісты, каб потым адправіцца ў Ірак ваяваць супраць заходняй кааліцыі.

Каля крамы кашэрных прадуктаў у Парыжы, дзе захопленыя закладнікі.

Каля крамы кашэрных прадуктаў у Парыжы, дзе захопленыя закладнікі.

Некаторыя мэдыі са спасылкай на францускае радыё RTL паведамляюць, што Амедзі Кулібалі патрабуе спыненьня перасьледу братоў Куашы, якія пазаўчора зрабілі напад на рэдакцыю парыскага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога 12 чалавек былі забітыя.

Браты Куашы захапілі будынак друкарні за 40 кілямэтраў ад Парыжу, дзе ўтрымліваюць закладніцу.

Захопленая крама кашэрных прадуктаў на мапе Парыжу.

Захопленая крама кашэрных прадуктаў на мапе Парыжу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG