Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ўсклалі кветкі да францускага кансуляту


Берасьцейскія актывісты «Гавары праўду» і БСДП(Г) усклалі кветкі да Ганаровага кансуляту Францыі з нагоды тэракту ў Парыжы.

Актывісты запалілі лямпадкі, ушанавалі загінулых хвілінай маўчаньня, а таксама перадалі ў кансулят ліст са спачуваньнямі.

«Мы прыйшлі выказаць сваю салідарнасьць з народам Францыі. Свабода слова — адна з галоўных каштоўнасьцяў дэмакратыі. Францыя — адна з тых краінаў, якія першымі абвясьцілі свабоду слова. Трэба быць салідарнымі з журналістамі, якіх перасьледуюць і нават пазбаўляюць жыцьця. Бо, на жаль, шмат дзе ў сьвеце ёсьць праявы ганеньняў супраць тых, хто распаўсюджвае інфармацыю», — распавёў першы намесьнік БСДП(Г) зь Берасьця Ігар Маслоўскі.

7 студзеня ў Парыжы ў рэдакцыі газэты Charlie Hebdo здарыўся тэракт, у выніку якога загінулі 12 чалавек — 10 журналістаў і 2 паліцэйскіх. Яшчэ каля дзесяці чалавек былі параненыя.

У Францыі абвешчаная жалоба, па ўсім сьвеце адбываюцца акцыі салідарнасьці з газэтай Charlie Hebdo.

XS
SM
MD
LG