Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вярнула Беларусі 18 тон слуцкага масла


Упраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях забараніла ўвоз у Расею больш як 18 тон масла «Сялянскага» вытворчасьці ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

На сайце Рассельгаснагляду паведамляецца, што прычынай вяртаньня прадукцыі стаў «несапраўдны вэтэрынарны сэртыфікат». Груз быў спынены ў пункце «Красная Горка».

Паведамленьні пра тое, што грузы зь Беларусі запыняюць у пункце «Красная горка», ідуць увесь тыдзень.

8 студзеня ў «Краснай Горцы» спэцыялісты Рассельгаснагляду спынілі каля 60 тон садавіны і гародніны.

7 студзеня быў забаронены ўвоз у Расею больш як 17 тон мяса птушкі вытворчасьці беларускага ААТ «Агракамбінат „Скідзельскі“», 6 студзеня — 30 тысяч курыных яек зь Беларусі, 5 студзеня — 20 тон беларускай гародніны.

Яшчэ раней, 4 студзеня, у пункце «Красная Горка» спэцыялісты Рассельгаснагляду спынілі і вярнулі ў Беларусь калёну грузавікоў з польскімі і малдаўскімі яблыкамі — каля 190 тон.

XS
SM
MD
LG