Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За няправільны сэкс расейцаў пазбавяць правоў


Прадстаўнікі Савету пры прэзыдэнце Расеі па правах чалавека лічаць несправядлівым абмежаваньне правоў на кіраваньне транспартным сродкам асобам з «сэксуальнымі адхіленьнямі асобы».

У чацьвер, 8 студзеня прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў пастанову, якая забараняе людзям з шэрагам мэдычных дыягназаў кіраваць транспартнымі сродкамі.

У сьпіс патрапілі ня толькі сьлепата, эпілепсія і шызафрэнія, але і «разладжаньні асобы і паводзінаў у сталым узросьце», сярод якіх транссэксуалізм, трансвэстызм, педафілія, садамазахізм і іншыя сэксуальныя разладжаньні, а таксама гульняманія, піраманія і клептаманія.

Адна з чальцоў Савету пры прэзыдэнце Расеі па правах чалавека Алена Масюк зьвяртае ўвагу на недарэчнасьць забароны кіраваць аўтамабілем для фэтышыстаў, эксгібіцыяністаў, вуаерыстаў, клептаманаў і транссэксуалаў. На яе думку, варта вывучыць сусьветную заканадаўчую практыку і ацаніць абгрунтаванасьць такіх абмежаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG