Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдкае відовішча: выключаная Эйфэлева вежа. ВІДЭА


У Парыжы была адключаная падсьветка Эйфэлевай вежы ў памяць аб загінуўшых у выніку нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo. У 20 гадзін па мясцовым часе падсьветка была адключаная, а затым паступова адноўлена. Ілюмінацыю адключылі ў выключным выпадку, паколькі вежа падсьвятляецца штодня з надыходам цемры. Адключэньне падсьветкі - частка жалобных мерапрыемстваў у Францыі ў памяць аб загінуўшых карыкатурыстах Charlie Hebdo, іншых супрацоўніках часопісу і паліцэйскіх. На плошчы Рэспублікі, другую ноч стаяць людзі са сьвечкамі ў памяць ахвяраў тэракту.

Штотыднёвік Charlie Hebdo выйдзе на наступным тыдні ў Францыі накладам у 1 мільён асобнікаў, а не, як звычайна, 60 000. Часопіс атрымаў ад мясцовага дабрачыннага фонду Google на падтрымку свабоды прэсы € 250 000, міністар культуры Францыі Флёр Пэльрын паабяцала, што дзяржава падтрымае часопіс сумай ў адзін мільён эўра.

У наступную сераду павінен выйсьці нумар на васьмі старонках, яго выпусьцяць тыя сябры рэдакцыі, якія засталіся жывыя. На старонцы часопісу ў Фэйсбуку адзначаны небывалы прыліў наведнікаў: колькасьць «лайкаў» перавысіла мільён.

XS
SM
MD
LG