Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 студзеня: Працяг суду над кнігарняй «ЛогвінаЎ», вечарына Вацлава Гаўла


Фота дня: Уладзь Грыдзін

Фота дня: Уладзь Грыдзін

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск. У Эканамічным судзе Менску працягнуцца слуханьні па справе кнігарні «ЛогвінаЎ». Пачатак у 14.30. Уваход вольны.

Менск. Рух «За Свабоду» пры падтрымцы амбасады Чэскай Рэспублікі ў Беларусі праводзіць традыцыйны вечар памяці Вацлава Гаўла — вялікага чэскага драматурга, філёзафа, дысыдэнта і дзяржаўнага дзеяча. Месца правядзеньня — пасольства Чэхіі (Музычны завулак, 1/2). Пачатак у 18.00

Менск, па 27 студзеня. У крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58, корп. 6) працуе фотавыстава «Бліжэй, чым блізка», на якой прадстаўлены 13 праектаў беларускіх фатографаў, створаных імі на працягу паўгадавога адукацыйнага курсу.

У памяці:

1769 ― на загад Кацярыны Другой у Расеі ўведзеныя першыя папяровыя грошы ― асыгнацыі

1848 ― нарадзіўся Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца, адзін зь першаадкрывальнікаў радыё. У сваім маёнтку ён стварыў мэтэаралягічную станцыю, вывучаў атмасфэрную электрычнасьць і прыдумаў прыладу для бяздротавага прыёму электрамагнітных сыгналаў. Наркевіч-Ёдка лячыў нэрвовыя хваробы электрычным масажам і нават адкрыў у сябе ў маёнтку санаторый.

1890 ― нарадзіўся Карэл Чапек, чэскі пісьменьнік (пам. 25.12.1938)

1897 — у Беларусі праводзіўся перапіс насельніцтва. У Менску тады жыло крыху больш за 90 тысяч чалавек, у Віцебску — 66 тысяч, у Горадні — 47, у Берасьці — 46 з паловай, у Магілёве — 43 тысячы, у Гомелі — каля 37 тысяч.

1902 ― нарадзіўся Антон Жэбрак, беларускі генэтык, прэзыдэнт АН БССР

1908 ― нарадзілася Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філёзаф, ідэоляг фэмінісцкага руху (пам. 14.4.1986)

1921 ― памёр Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1951 ― Афіцыйна адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

1953 ― нарадзіўся Ўладзімір Солтан, беларускі кампазытар

1957 ― нарадзіўся прафэсар Юры Бандажэўскі, беларускі лекар і навуковец, вядомы дасьледаваньнямі ўплыву на здароўе чалавека малых доз радыяцыі.

1993 ― Будынак менскага Архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Менску

2009 ― памёр Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец (нар. 5.8.1924)

2010 ― памёр ксёндз Ёзас Булька, былы пробашч касьцёла Сьвятой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёну, шырока вядомы як прапагандыст здаровага ладу жыцьця.

Цытата:

«Калі жанчына не здаецца ― яна перамагае, калі здаецца ― дыктуе ўмовы пераможцу».

Карэл Чапэк

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG