Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыкатуры з Charlie Hebdo: перадрукоўваць ці не?


Малюнак іранскай карыкатурысткі Маны Неестані на знак салідарнасьці з францускім тыднёвікам Charlie Hebdo
Малюнак іранскай карыкатурысткі Маны Неестані на знак салідарнасьці з францускім тыднёвікам Charlie Hebdo

У Інтэрнэце выказваецца салідарнасьць з францускім тыднёвікам Charlie Hebdo, чые журналісты сталі ахвярамі нападу, але большасьць СМІ не сьпяшаюцца перадрукоўваць карыкатуры.

Журналісты і блогеры пішуць, што сродкі масавай інфармацыі ня будуць маўчаць, і крывавыя спробы іх запалохаць не атрымаюць эфэкту: “Цяпер журналісты павінны стаць разам, каб даць зразумець, што такія крывавыя спосабы прымусіць нас замаўчаць не атрымаюцца”.

У твітэры таксама гучаць заклікі да СМІ перадрукаваць некаторыя зь вядомых карыкатураў Charlie Hebdo, а таксама ўтрымліваецца крытыка тых мэдыяў, якія ўхіляліся ад паказу іх у поўным аб'ёме: “Жорсткая атака на свабоду прэсы. Усе газэты павінны апублікаваць”.

“Чаму Daily Telegraph схавала вокладку Charlie Hebdo? Ганьба”

Але на гэты момант сярод вядучых сродкаў масавай інфармацыі, як выглядае, толькі амэрыканскае выданьне Daily Beast зрабіла рашучы крок. Большасьць СМІ не спяшаюцца публікаваць падобныя абразьлівыя выявы.

Малюнак мастачкі Свабоды
Малюнак мастачкі Свабоды

У свой час, калі дацкая газэта Jyllands-Posten выклікала бурныя пратэсты сярод мусульманаў публікацыяй сэрыі карыкатураў на прарока Мухамэда ў верасьні 2005 года, гэтыя карыкатуры былі перадрукаваныя буйнымі газэтамі ў Нідэрляндах, Нямеччыне, краінах Скандынавіі, у Румыніі і Швэйцарыі. Але яны не былі перадрукаваныя ў якіх-небудзь сур'ёзных выданьнях у Канадзе ці Вялікай Брытаніі. У Злучаных Штатах некалькі буйных агенцтваў навін перадрукавалі карыкатуры.

Стывэн Полард, рэдактар брытанскага Jewish Chronicle, рэзюмаваў дылему: “Лёгка нападаць на газэты за тое, што яны не паказваюць карыкатуры. Але тут рэдактарская дылема. Прынцыпы кажуць мне, што я павінен іх надрукаваць. Але якое я маю права рызыкаваць жыцьцём маіх супрацоўнікаў?”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG