Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салман Рушдзі: «Рэлігія, як і ўсе ідэалёгіі, заслугоўвае сатыры»


Салман Рушдзі

Салман Рушдзі

Напад на рэдакцыю парыскага штотыднёвіка Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі дванаццаць чалавек, выклікаў хвалю салідарнасьці журналістаў і пісьменьнікаў.

Пісьменьнік Салман Рушдзі, якому доўгі час давялося хавацца ў выніку пагрозаў іслямскіх радыкалаў, апублікаваў сваю заяву на сайце брытанскага ПЭЦ-цэнтра.

«Рэлігія, сярэднявечная форма вар'яцтва, у спалучэньні з сучасным узбраеньнем робіцца рэальнай пагрозай для нашых свабодаў. Гэты рэлігійны таталітарызм выклікаў сьмяротную мутацыю ў сэрцы ісламу, і мы бачым трагічныя наступствы сёньня ў Парыжы. Я салідарызуюся з Шарль Эбдо, і мы ўсе павінны абараніць мастацтва сатыры, якая заўсёды была сілай свабоды і выступала супраць тыраніі, несумленнасьці і глупства. Фраза «павага да рэлігіі» стала сынонім «страху перад рэлігіяй» Рэлігія, як і ўсе іншыя ідэалёгіі, заслугоўвае крытыкі, сатыры, і, так, нашай бясстрашнай непавагі».

XS
SM
MD
LG