Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэймсе пачаўся штурм хованкі, дзе знаходзяцца забойцы карыкатурыстаў


У францускім горадзе Рэймс паліцыя пачала штурм хованкі, дзе знаходзяцца падазраваныя ў зьдзяйсьненьні тэракту ў рэдакцыі Шарль Эбдо, у выніку якога загінулі 12 чалавек. Пра гэта паведаміла агенцтва Франс-прэс са спасылкай на паліцыю.

Міністар унутраных спраў Францыі Бэрнар Казнёв раней абверг інфармацыю ў СМІ аб затрыманьні падазраваных у зьдзяйсьненьні тэракту ў рэдакцыі штотыднёвіка Charlie Hebdo (Шарль Эбдо).

Выданьне Liberation, са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, паведаміла вечарам у пятніцу, што асобы трох падазраваных ўсё ж былі вызначаныя, як і месца іх знаходжаньня. Пра гэта паведаміла карэспандэнт Радыё Свабода Натальля Канеўская.

Згодна з публікацыяй, гаворка ідзе пра жыхароў паўднёвага прыгарада Парыжа Жэнвілье (дэпартамэнт О-дэ-Сен). Па дадзеных паліцыі, гэта ўраджэнцы Парыжа, браты Саід К. 34 гадоў, Шарыф К., 32 гадоў, і Хамід М., 18 гадоў. Раней Liberation паведаміла, што ўсе трое былі затрыманыя ў горадзе Рэймс (дэпартамэнт Марна), але кіраўнік МУС, які прыбыў на прэс-канфэрэнцыю ў рэдакцыю выданьня, гэтую інфармацыю не пацьвердзіў.

XS
SM
MD
LG