Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўропа талеруе ісламскія радыкальныя асяродкі для палітычных мэтаў


Сяргей Богдан

Сяргей Богдан

Старэйшы аналітык базаванага ў Лёндане і Менску Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан палемізуе зь Віталём Цыганковым.

З таго, што адбылося сёньня ў Парыжы, пры ўсёй трагічнасьці падзеі, ня варта рабіць вялікіх высноваў. Калі гаварыць пра Парыж, дык можна ўспомніць палестынскі тэрор 1970-х і 80-х гадоў, які быў нашмат больш маштабным. Таму ня варта зьвязваць сёньняшні напад з дыскусіямі якія вяліся вакол карыкатураў на прарока Мухамада 9 гадоў таму.

Пагроза ісламісцага тэрору ў Эўропе насамрэч існуе. Але нельга казаць, што праблемы будуць, калі не зацугляць мусульманскую грамаду ў Эўропе. Праблема хутчэй у палітыцы нацыянальнай бясьпекі эўрапейскіх краінаў. Дзеля палітычных мэтаў тут часам талеруюцца асяродкі, якія распаўсюджваюць такія ідэі.

Гэта тычыцца гэтак званай «Ісламскай дзяржавы», калі з эўрапейскіх краін на Блізкі Ўсход для ўдзелу ў гэтым радыкальным руху едзе вельмі шмат маладых людзей. Гэтая інфраструктура існуе, але яна дастаткова маргінальная. І калі б палітыка нацыянальнай бясьпекі была іншай, дык і гэтага б не было. Я маю на ўвазе тое, што людзі, якія займаюцца тэрорам альбо накіроўваюцца на Блізкі Ўсход для ўдзелу ў «Ісламскай дзяржаве», вельмі доўгі час талераваліся ў Эўропе.

Грамадзянская вайна ў Сырыі паказвае, што шмат якія тэрарыстычныя элемэнты талеруюцца, пакуль служаць пэўным інтарэсам. Але сутнасьць радыкальных груповак такая, што іх немагчыма ўвесь час кантраляваць.

І апошняе — сама радыкалізацыя робіцца магчымай праз тое адчужэньне, якое ўзьнікае ў шырокіх масаў у Эўропе (ня толькі ў тых, хто прыехаў з Блізкага Ўсходу), у прыватнасьці, з-за радыкальнай лібэральнай плыні. Гэтая плынь прыводзіць да дэканструкцыі эўрапейскай ідэнтычнасьці, рэлігіі, не пакідаючы чалавеку магчымасьці знайсьці сябе па-за спажывецтвам, апроч як радыкалізавацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG