Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 студзеня: канец валютнага падатку на біржы; у Менску пафарбуюць ацяпляльную ваду


Фота Ўладзя Грыдзіна.

Фота Ўладзя Грыдзіна.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Падзеі дня

Ад 8 студзеня адмяняецца падатак пры набыцьці валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Гэты падатак ўвялі 20 сьнежня ў памеры 30%, а праз 10 дзён зьнізілі яго да 20%. Экспэрты назвалі гэта схаванай дэвальвацыяй.

У Менску ў некаторых раёнах у ваду, якая выкарыстоўваецца для ацяпленьня, дададуць фарбавальнік, каб знайсьці выцечкі ды іншыя праблемы. Ваду афарбуюць у зоне ЦЭЦ-3, ад якой атрымоўваюць цяпло спажыўцы Заводзкага, Партызанскага, Першамайскага і Ленінскага раёнаў сталіцы. Камунальныя службы кажуць, што фарбавальнік ня шкодны для чалавека, і заклікаюць тых, хто пабачыць сьветла-зялёную ваду, інфармаваць дыспэчарскую службу філіялу «Менскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах (17) 218-27-52; 298-27-27; 298-27-37.

У Шчучыне на Гарадзеншчыне прэзэнтуюць пляны разьвіцьця энэргазьберагальных тэхналёгій і аднаўляльных крыніц энэргіі ў гэтым раёне.

У памяці:

1642 — памёр Галілеа Галілей, італьянскі філёзаф, фізык і астраном

1911 — нарадзіўся Ўладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі

1919 — Менск абвешчаны сталіцаю БССР.

1924 — нарадзіўся Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік

1935 — нарадзіўся Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу

1936 — нарадзіўся Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык

1942 — нарадзіўся Стывен Уільям Хокінг, адзін з самых вядомых фізыкаў-тэарэтыкаў сучаснасьці.

1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў

1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца

Цытата

Імідж гэта адно, а жывы чалавек зусім іншае. Вельмі цяжка жыць так, каб адпавядаць іміджу.

Элвіс Прэсьлі

XS
SM
MD
LG