Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 8 студзеня скасоўваецца падатак на валюту. Пакуль толькі на біржы


Ад 8 студзеня падатак на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы скасаваны.

Фармальна ён устаноўлены ў памеры нуль працэнтаў. Такім чынам 30-працэнтны падатак пратрымаўся меней месяца — з 20 сьнежня мінулага года.

Такое рашэньне ўхваленае пастановай урада № 5 ад 6 студзеня за подпісам прэм’ера Андрэя Кабякова.​

Цяпер варта чакаць і рашэньня Нацбанку аб скасаваньні камісійнага збору пры набыцьці валюты ў камэрцыйных банках. 5 студзеня ён быў зьніжаны зь першапачатковых 30 адсоткаў да 10.

XS
SM
MD
LG