Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 студзеня: Раство ў праваслаўных


Фота Анастасія Арол, Гомель, вулiца Сялянская, 2014

Фота Анастасія Арол, Гомель, вулiца Сялянская, 2014

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Беларускія праваслаўныя адзначаюць Нараджэньне Хрыстовае.

Афіша

У нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» (вул. Я. Купалы, 27) адбываецца міжнародная выстава «Калядны кiрмаш-2015», якая працягнецца да 14 студзеня.

У памяці:

1896 — нарадзіўся Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог, актывіст дыяспары ў ЗША

1910 — нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі

У 1964 памёр беларускі паэт Янка Журба.

У 1991 годзе памёр беларускі сатырык і драматург Кандрат Крапіва (нар. 1896).

Цытата:

«Каб сонца засланіць, вушэй асьліных мала»

Кандрат Крапіва

XS
SM
MD
LG