Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дазволіў замежным грамадзянам служыць у расейскім войску


Расейскія вайскоўцы ў Прыднястроўі (архіўнае фота)
Расейскія вайскоўцы ў Прыднястроўі (архіўнае фота)

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін дазволіў замежным грамадзянам служыць у расейскім войску. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі ў Расеі.

Як адзначаецца ў дакумэнце, служыць могуць замежнікі ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, якія валодаюць расейскай мовай. Замежныя грамадзяне змогуць заключаць 5-гадовы кантракт на службу ў расейскіх узброеных сілах, унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў, вайсковых фармаваньнях і органах, вайсковых падразьдзяленьнях фэдэральнай супрацьпажарнай службы.

Вайсковыя аналітыкі сьцьвярджаюць, што раней, каб служыць у расейскім войску, замежнікі мусілі атрымаць расейскае грамадзянства або адмысловыя дакумэнты. Большасьць замежных жаўнераў цяпер праходзіць службу па-за межамі Расеі, якая мае вайсковыя базы ў Армэніі і Таджыкістане, а таксама вайсковую прысутнасьць ў іншых частках былога СССР, уключаючы Беларусь. Расейскія вайскоўцы таксама ёсьць у сэпаратысцкіх рэгіёнах — Прыднястроўі ў Малдове і Абхазіі ды Паўднёвай Асэтыі ў Грузіі.

Ва ўказе гаворыцца, што замежных вайскоўцаў цяпер змогуць пасылаць за межы Расеі ва ўмовах вайсковага становішча і ўзброеных канфліктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG