Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на нафту маркі WTI ў ЗША упершыню з красавіка 2009 года апусьцілася ніжэй за 50 даляраў за барэль, аднак завяршыла таргі па выніках дня па цане 50,05 даляраў.

Цана на нафту маркі Brent у панядзелак упала на 5% — да 53 даляраў за барэль. Такім чынам, у параўнаньні з узроўнем сярэдзіны 2014 нафта патаннела ў два разы, адзначае Бі-бі-сі.

Сусьветныя цэны падаюць на фоне таго, што прапанова нафты ў сьвеце значна апярэджвае попыт. Пры гэтым краіны Бліжняга Ўсходу пакуль не зьбіраюцца скарачаць здабычу нафты.

XS
SM
MD
LG