Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала міжнародная інтэрнэт-акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі


Міжнародная інтэрнэт-акцыя ў падтрымку арыштаванай у Расеі ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі стартуе сёньня. Яе ініцыятары заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра Надзею Саўчанку, а таксама фота- і відэаматэрыялы на розных мовах з хэштэгам #FreeSavchenko.

Сёння 22-ы дзень галадоўкі, якую ўкраінская ваеннаслужачая абвясьціла на знак пратэсту супраць свайго ўтрыманьня пад вартай. 22 сьнежня Масгарсуд, адхіліўшы хадайніцтва абароны аб неадкладным вызваленьні Саўчанкі, працягнуў яе арышт да 13 лютага 2015 г.. Тады ж яна заявіла, што галадоўка будзе бестэрміновай, а любыя спробы прымусовага кармленьня расцэніць як катаваньні. Абарона і родныя Саўчанка сур’ёзна занепакоеныя станам яе здароўя.

Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў на ўсходзе Ўкраіны. Яна віну адмаўляе. Раней абарона прадставіла дакумэнты, якія даказваюць, што ў момант, калі журналісты трапілі пад мінамётны абстрэл, Саўчанка ўжо гадзіну знаходзілася ў палоне ў сэпаратыстаў, якія затым пераправілі яе ў Расею.

Адвакат Саўчанкі Марк Фейгін зьвярнуўся да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з просьбай абмеркаваць сытуацыю з украінскай ваеннаслужачай з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным падчас сустрэчы ў Астане.

— напісаў Фейгін ў твітэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG