Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лявонаў прыняў пакаяньне і заслугоўвае пашаны»


Васіль Лявонаў
Васіль Лявонаў

Васіль Лявонаў нарадзіўся на Магілёўшчыне ў Касьцюковіцкім раёне 16 красавіка 1938 году. Тут распачаў працоўную і партыйную кар’еру. У Магілёўскай вобласьці кіраваў райкамам ды аблвыканкамам.

Васіль Лявонаў нарадзіўся на Магілёўшчыне ў Касьцюковіцкім раёне 16 красавіка 1938 году. Тут распачаў працоўную і партыйную кар’еру. У Магілёўскай вобласьці кіраваў райкамам ды аблвыканкамам. Якім быў магілёўскі пэрыяд жыцьця Лявонава, якім памятаюць яго ягоныя калегі-аграрнікі, партыйцы ды апанэнты?

Былы дырэктар саўгасу «Дрыбінскі» Мікалай Юркоў памятае Васіля Лявонава на пасадзе старшыні Горацкага райкаму партыі. Было гэта пры канцы сямідзясятых. Мікалай Фёдаравіч жартам называе Лявонава сваім апекуном, бо неаднойчы мог быць пазбаўлены сваёй пасады, каб не заступніцтва кіраўніка райкаму. Кажа, што неаднойчы адмаўляўся выконваць загады вышэйшага кіраўніцтва, што, дзе і як сеяць і што будаваць. Меў свой уласны погляд на гаспадараньне. Да такой упартасьці Лявонаў ставіўся з разуменьнем.

«Асабіста для мяне гэта быў найлепшы кіраўнік. Ён усё ж разумеў тады, куды мы ідзём і што робім», — выказваецца пра Лявонава Юркоў.

Ён рыначнікам быў. Разумеў эканоміку. Зьвяртаў на яе дужа вялікую ўвагу. І калі былі добрыя эканамічныя паказчыкі, рэнтабэльнасьць, прыбытковасьць, то ён ставіўся ляяльна тады.

«Ён рыначнікам быў. Разумеў эканоміку. Зьвяртаў на яе дужа вялікую ўвагу. І калі былі добрыя эканамічныя паказчыкі, рэнтабэльнасьць, прыбытковасьць, то ён ставіўся ляяльна тады. Мяне ні разу не зьняважыў. Уласна, мяне ніхто не зьневажаў, але спрабавалі крычаць, а ён нават гэтага сабе не дазваляў».

Канец сямідзясятых і васьмідзясятыя былі гадамі экспэрымэнтаў у сельскай гаспадарцы. Гэтыя экспэрымэнты, адзначае Мікалай Юркоў, і зьвялі Лявонава з Лукашэнкам. Цяперашні кіраўнік дзяржавы дужа ахвотна хапаўся за ўсё новае і прапагандаваў яго. Мікалай Юркоў згадвае, як яго запрасілі на сустрэчу савецкіх аграрнікаў з Гарбачовым і нават папрасілі выступіць. Аднак калі дырэктар саўгасу папярэдзіў, што скажа, тое, што думае пра гаспадараньне, то ў Маскву яго не павезьлі. Паслалі Лукашэнку:

Ён паехаў і там гаварыў, што адразу ў нас ураджайнасьць павысілася. Трыццаць цэнтнэраў стала.

«Ён паехаў і там гаварыў, што адразу ў нас ураджайнасьць павысілася. Трыццаць цэнтнэраў стала. А ў яго было дзевятнаццаць цэнтнэраў. А што — тыя, якія яго паслалі, скажуць: „Ён схлусіў“? Тады ў іх запытаюць: а каго вы нам прыслалі? А Лявонаву трэба было, відаць, так».

Мікалай Юркоў кажа, што быў абураны, калі Лявонаў пагадзіўся на пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Казаў пра гэта яму ў вочы:

Лукашэнка паабяцаў ня ўмешвацца ў сельскую гаспадарку. І рэформы праводзіць як мае быць. І я таму і пайшоў

«А ён адказваў: „Лукашэнка паабяцаў ня ўмешвацца ў сельскую гаспадарку. І рэформы праводзіць як мае быць. І я таму і пайшоў“. Тут нічога ня скажаш: і мне б паабяцалі — і я б, напэўна, пайшоў бы. А потым жа не ягоны грэх быў, што яго падманулі».

Былы аграрнік, а цяпер намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў пры канцы васьмідзясятых пасьпеў пабыць намесьнікам кіраўніка калгасу і пакіраваў калгасам у Бялыніцкім раёне. Пра Лявонава кажа, што як спэцыяліст сельскай гаспадаркі ён быў добры. Адзначае, што Лявонаў паспрыяў станаўленьню Лукашэнкі як дырэктара саўгасу і палітыка ды ўратаваў ад крымінальнай адказнасьці:

«Лявонаў, скарыстаўшы тэлефоннае права, даў загад не раскручваць крымінальную справу па зьбіцьці Лукашэнкам мэханізатара саўгасу „Гарадзец“. Можна сказаць, што выратаваў Лукашэнку ад суду».

На пасаду дырэктара занядбанага ў Шклоўскім раёне саўгасу «Гарадзец», згадвае Кастусёў, Лукашэнка папрасіўся сам, і дзякуючы Лявонаву на ёй яго зацьвердзілі.

З аднаго боку, Лявонаў шукаў дырэктара саўгасу, а з другога — спрабаваў згуляць у дэмакратыю.

«З аднаго боку, Лявонаў шукаў дырэктара саўгасу, а з другога — спрабаваў згуляць у дэмакратыю. Тады ішла перабудова — шукалі новыя формы працы, новыя формы падбору кадраў. А Лукашэнка ў свой час быў лектарам у таварыстве „Веды“, умеў прамаўляць, трымацца на публіцы. І сталася тое, што сталася».

Кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў у часы старшыняваньня Лявонава ў абкаме быў парторгам найбуйнейшага прадпрыемства гораду — «Хімвалакно». Апазыцыянэр параўноўвае пазыцыю Лявонава, калі Беларусь апынулася ў палоне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, з тым пэрыядам, калі ён стаў у апазыцыю да Лукашэнкі:

У Лявонава была магчымасьць праявіць сваю сапраўды грамадзянскую пазыцыю падчас ліквідаваньня наступстваў чарнобыльскай аварыі.

«У Лявонава была магчымасьць праявіць сваю сапраўды грамадзянскую пазыцыю падчас ліквідаваньня наступстваў чарнобыльскай аварыі. Гэтага не было. Гэта той пэрыяд, які яго не вылучае добра. Тады ён быў чалавекам свайго часу. Калі ж Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён ужо разумеў, чым гэта скончыцца. Тады трэба было праявіць мужнасьць, і ён яе праявіў».

Грамадзкі актывіст Віталь Васількоў быў сярод тых, хто адкрыта пры канцы васьмідзясятых выступаў супраць мясцовай камуністычнай намэнклятуры. Ён быў дэпутатам гарадзкога і абласнога саветаў. У гарсавеце — сябрам апазыцыйнага «Дэмакратычнага клюбу». Ня раз, кажа, даводзілася спрачацца і з самім Лявонавым. У 1990 годзе адбылася прэм’ера дакумэнтальнай стужкі «Да пытаньня пра ўладу» рэжысэра Валерыя Басава пра жыцьцё партапаратчыка Лявонава. У ёй зьняўся і Віталь Васількоў.

«У гэтым фільме ён кінуў выклік усяму майму пакаленьню, што, маўляў, тыя дэмакраты, якія прыходзяць на зьмену тагачаснай партыйнай сыстэме, давядуць краіну да развалу. Ён памыліўся. Тая дэмакратычная адліга ў Беларусі доўжылася ўсяго два-тры гады, а потым усё вярнулася да старой партыйнай сыстэмы, толькі ў новым абліччы. Пасьля турмы Лявонаў зразумеў, што і ён спрычыніўся да сёньняшняга стану. Але чалавек, які прыняў пакаяньне, заслугоўвае прабачэньня і пашаны. Шкада, што гэты чалавек адышоў і не дачакаўся лепшага жыцьця ў нашай дзяржаве. Яно будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG