Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму на пасаду рэктара ЭГУ


Мілінкевіч — адзін з кандыдатаў на пасаду рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Былы кандыдат на прэзыдэнта прапаноўвае пяць тэзаў сваёй перадвыбарчай праграмы, якія тычацца разьвіцьця ЭГУ:

1. «Беларускасьць як стратэгічны выбар». З пункту гледжаньня Мілінкевіча, Беларусь трэба зрабіць навуковым і адукацыйным прыярытэтам унівэрсытэту, ЭГУ павінен стаць цэнтрам дасьледаваньняў пра Беларусь і для Беларусі.

2. «Эўропа — не прытулак, а месца дзеяньня». На думку Мілінкевіча, «рэальны эўрапейскі статус унівэрсытэту прынясуць актыўнае ўключэньне ў міжнародныя адукацыйныя праграмы і дасьледчыя праекты, інтэнсіўныя студэнцкія абмены, рост публікацый, павышэньне індэксу цытаваньня і кампэтэнтная прысутнасьць у публічным полі».

3. «Актыўна зарабляць, разумна выдаткоўваць». Мілінкевіч прапаноўвае тры асноўныя вэктары пазытыўнай пэрспэктывы: пошук новых партнэраў (у тым ліку дзеля падтрымкі асобных курсаў і праграмаў), пашырэньне сьпісу платных паслуг (для замежных студэнтаў, завочнага навучаньня і пасьлядыплёмнай адукацыі) — і жыцьцё па сродках, што азначае скарачэньне неэфэктыўных выдаткаў і разьдзьмутага адміністрацыйнага штату.

4. «Уладай трэба дзяліцца». Мілінкевіч лічыць, што ЭГУ патрэбная рэформа кіраваньня. Павінен адбыцца пераход ад адміністрацыйнай мадэлі да партнэрскай працы з акадэмічным самакіраваньнем, прафсаюзамі і студэнтамі.

Аляксанда Мілінкевіч
Аляксанда Мілінкевіч

5. «ЭГУ — не прыватнае прадпрыемства, а акадэмічны праект грамадзянскай супольнасьці». ЭГУ павінен ператварыцца ў «цэнтар, які акумулюе крэатыўны патэнцыял нацыі і скарыстоўвае яго на карысьць краіны». Мілінкевіч так фармулюе сацыяльную місію ВНУ: «грамадзтва будуе ЭГУ, ЭГУ працуе на грамадзтва». «Галоўная задача Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту — стаць школай эўрапейскіх каштоўнасьцяў, грамадзянскай актыўнасьці і сацыяльнай адказнасьці», — падкрэсьлівае ён.

Анатоль Міхайлаў
Анатоль Міхайлаў

Пасьля таго як у кастрычніку 2014 году рэктар ЭГУ і адзін зь яго заснавальнікаў прафэсар Анатоль Міхайлаў заняў пасаду прэзыдэнта ЭГУ, быў абвешчаны конкурс на пасаду рэктара. Кіроўная рада ўнівэрсытэту прызначыла адмысловы камітэт па адборы кандыдатаў, і цяпер шорт-ліст складаецца зь сямі імёнаў.

Сярод кандыдатаў — тры беларусы (Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч і Тацяна Шчытцова), тры амэрыканцы (цяперашнія правост ЭГУ Дэвід Полік ды прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс, а таксама Эдвард Рослаф), сёмы — літовец Сарунас Ліекіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG