Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель дэвальваваўся яшчэ на 7%


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра на аўторак, 6 студзеня, вырас на 840 рублёў — з 11 900 да 12 740. Гэта новы абсалютны максымум.

За апошнія тры дні 2014 года даляр умацаваўся на 870 рублёў. Такім чынам, агулам за апошні тыдзень курс даляра вырас на 1 710 рублёў. Курс эўра па выніках сёньняшніх таргоў вырас на 770 рублёў — з 14 460 да 15 230 рублёў.

Таргі па расейскім рублі сёньня не праводзіліся.

XS
SM
MD
LG