Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начны выбух у Адэсе міліцыя кваліфікавала як тэракт


У выніку выбуху былі цалкам зьнішчаны дзьверы, пашкоджаныя ралеты і шклопакеты фасадных вокнаў суседніх дамоў. Пацярпелых няма. Адэская міліцыя усталёўвае акалічнасьці начнога выбуху.

«Паведамленьне аб здарэньні паступіла 4 студзеня да дзяжурную частку Прыморскага райаддзелу міліцыі Адэсы. Выездам на месца здарэньня сьледча-апэратыўнай групы Прыморскага РА было ўстаноўлена, што 4 студзеня ў пэрыяд часу з 22.35 да 22.45 нявызначаная асоба з выкарыстаньнем выбуховага прыстасаваньня падарвала ўваходныя дзьверы цэнтральнага ўваходу грамадзкай арганізацыі, разьмешчанай у аднапавярховым будынку на вул. Гімназійнай, 3 », - паведамляе прэс-служба адэскай міліцыі ў панядзелак.

У выніку выбуху былі цалкам зьнішчаны дзьверы, пашкоджаныя ралеты і шклопакеты фасадных вокнаў суседніх дамоў. Пацярпелых няма.

Зараз вырашаецца пытаньне ўнясеньня зьвестак у Адзіны рэестр дасудовых расьсьледаваньняў па папярэдняй праўнай кваліфікацыі крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 258 (тэрарыстычны акт) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.

За апошні месяц у Адэсе адбылася сэрыя выбухаў, аднак іх арганізатары да гэтага часу невядомыя. Пры гэтым у самім горадзе пачалася антытэрарыстычная апэрацыя сумеснымі намаганьнямі міліцыі, СБУ, Нацгвардыі і вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG