Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле пастановы Савету міністраў № 1269 ад 30 сьнежня 2014 года, аднаставачны тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складае 801,1 рубля за 1 кВт·г.

Дыфэрэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканьнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 560,8 рубля за 1 кВт·г, у пэрыяд максымальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 1.602,2 рубля за 1 кВт·г.

Электрычная энэргія для патрэбаў ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня з далучанай магутнасьцю абсталяваньня больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэла да 942,5 рубля за 1 кВт·г, у астатні час сутак — да 2.827,5 рубля.

У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складае 942,5 рубля за 1 кВт·г, дыферэнцыраваны тарыф у пэрыяд мінімальных нагрузак — 659,8 за 1 кВт·г, максымальных — 1,885 рублёў за 1 кВт·г.

Папярэдняе падвышэньне тарыфаў для насельніцтва было 1 лістапада 2014 г, на 8,3%, адзначае БелаПАН.

XS
SM
MD
LG