Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На праваслаўныя Каляды ўсе храмы РПЦ адкрыюць царскія брамы


У дзень Нараджэньня Хрыстова 7 студзеня ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы будуць служыцца літургіі з адкрытымі царскімі брамамі, паведамляе krynitsa.info.

Царскія брамы будуць адкрытыя на літургіі да малітвы «Ойча наш». Рашэньне адкрыць царскія брамы ва ўсіх храмах было прынята з улікам «асаблівага місіянэрскага значэньня святочнага набажэнства», гаворыцца ва Ўказе Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Камэнтуючы дадзены Ўказ клірык Сьвята-Елісавецінскага манастыра горада Менску дыякан Георгій Глінскі адзначае, што дадзенае распараджэньне зможа «ажывіць набажэнства Нараджэньня Хрыстова. Гэта спосаб паказаць тым людзям, што прыйшлі на Сьвята, што алтар існуе не сам па сабе, што сьвятар не там дзесьці, а моліцца разам з народам. Менавіта ў гэтыя сьвяточныя дні ў храм прыходзіць найвялікшая колькасьць людзей. Гэта добрая магчымасьць для місіі. Адчыненыя царскія дзьверы дадуць людзям магчымасьць лепш зразумець прыгажосьць адпраўляемай Боскай Літургіі».

Царская брама — двухстворкавыя дзьверы насупраць прастолу, і вядуць да алтара, самага сьвятога месца ў храме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG