Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канцэрце гурта Dzieciuki 9 студзеня выступіць Фёдар Жывалеўскі. Весьці канцэрт будзе Памідораў (відэа)


Стаў вядомы лайн-ап канцэрту гурта Dzieciuki 9 студзеня ў клюбе «Піраты».

Канцэрт адкрые гурт M. G., які прапанавалі ў якасьці супорту самі Dzieciuki. Музыкі гэтых камандаў знаходзяцца ў прыязных адносінах і даўно меркавалі зладзіць сумесны выступ, хоць стылістычна і ня надта блізкія. Цікава, што ў M. G. нават песьня ёсьць такая — «Дзецюкі», напісаная на словы Ларысы Геніюш.

Яшчэ адным удзельнікам канцэрту стане Фёдар Жывалеўскі, лідэр славутай панк-рок фармацыі «Голая манашка», а зь нядаўнага часу яшчэ і кінаактор. Музыка рыхтуе эксклюзыўны выступ — ён зайграе свае найлепшыя песьні ў суправаджэньні скрыпкі.

Весьці канцэрт будзе Аляксандар Памідораў. Такім чынам, лайн-ап вечара 9 студзеня ў «Піратах» выглядае наступным чынам:

19.00 — 19.30 M. G.

19.30 — 20.00 Фёдар Жывалеўскі

20.00 — 21.30 Dzieciuki

Квіткі на канцэрт каштуюць 100 000, за столік — 130 000. У дзень канцэрту на ўваходзе ў продажы будзе толькі танцпляц па 150 000. Набыць квіток

Рыхтуючыся да адказнага канцэрту Dzieciuki арыгінальным чынам павіншавалі сваіх прыхільнікаў з Новым годам ды перайгралі на свой лад Depeche Mode.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG