Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура паабяцаў вызваліць лідэра апазыцыі Вэнэсуэлы ў абмен на актывіста з Пуэрта-Рыка


Нікалас Мадура
Нікалас Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура паабяцаў выпусьціць з турмы лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Леапольда Лопэса ў абмен на вызваленьне ў ЗША змагара за незалежнасьць Пуэрта-Рыка Оскара Лопэса Рывэры. З адпаведнай заявай вэнесуэльскі лідэр выступіў у нядзелю.

«Адзіны спосаб выкарыстоўваць (прэзыдэнцкія) паўнамоцтвы — гэта пасадзіць (Лопэса) на самалёт, каб ён мог адправіцца ў ЗША і застацца там, — сказаў Мадура. — І яны аддадуць мне Оскара Лопэса Рывэру — чалавека за чалавека».

У сярэдзіне лютага 2014 улады Вэнэсуэлы выдалі ордэр на арышт лідэра вэнэсуэльскай апазыцыйнай партыі «Народная воля» Леапольда Лопэса, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі беспарадкаў. 12 лютага ў сталіцы і буйных гарадах краіны прайшлі тады маніфэстацыі моладзі. У выніку сутыкненьняў пратэстоўцаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у той дзень тры чалавекі загінулі, дзясяткі атрымалі раненьні.

18 лютым Лопэс здаўся супрацоўнікам Нацыянальнай гвардыі. У пачатку красавіка генэральная пракуратура краіны прад’явіла яму абвінавачваньні па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу. Гаворка ішла пра заклікі да грамадзянскага непадпарадкаваньня, стварэньні злачыннай арганізацыі, нанясеньні шкоды чужой маёмасьці і падпале.

Оскар Лопэс Рывэра быў асуджаны ўладамі ЗША ў 1981 годзе за ўдзел у змове з мэтай дамагчыся незалежнасьці Пуэрта-Рыка, якая мае статус «свабоднай дзяржавы, што далучылася да Злучаных Штатаў Амэрыкі» з правамі самакіраваньня. У 1999 годзе ён адхіліў прапанову Біла Клінтана аб датэрміновым памілаваньні.

itar-tass.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG