Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША распачынаецца суд па справе тэракту ў Бостане


У ЗША сёньня павінен пачацца суд па справе Джахара Царнаева, які абвінавачваецца ў датычнасьці да выбуху на фінішы бостанскага марафону ў красавіку 2013 года.

На днях было адхілена хадайніцтва абароны Царнаева аб адтэрміноўцы працэсу або яго правядзеньні за межамі Бостану.

Слуханьні ў панядзелак павінны пачацца з адбору акруговым судзьдзём Джорджам О’Туллам калегіі з 12 прысяжных і шасьці іх дублёраў.

Царнаеву па вылучаных супраць яго пунктах пагражае сьмяротнае пакараньне. Віну ён не прызнае.

Ахвярамі двух выбухаў у Бостане сталі 3 чалавекі, больш за 260 — атрымалі раненьні. Па дадзеных сьледзтва, Джахар і яго брат Тамерлан, забітыя пазьней пры затрыманьні, пакінулі каля фінішнай рысы марафону заплечнікі з выбухоўкай.

Джахар Царнаеў, якому цяпер 21 год, натуралізаваны грамадзянін ЗША. Ён зь сям’і выхадцаў з Паўночнага Каўказу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG