Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна абвясьціла ў вышук актора Паніна і сьпявачку Чычэрыну


Украінскія актывісты прымусілі актора Аляксея Паніна папрасіць прабачэньня і зрабілі здымак на памяць.

Украінскія актывісты прымусілі актора Аляксея Паніна папрасіць прабачэньня і зрабілі здымак на памяць.

Расейскаму актору Аляксею Паніну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Актор Аляксей Панін і сьпявачка Юлія Чычэрына абвешчаныя ва ўсеўкраінскі вышук, паведамляе NEWSru.Ua са спасылкай на начальніка галоўнага сьледчага ўпраўленьня СБУ Васіля Воўка. Супраць Паніна завялі крымінальную справу за «замах на цэласнасьць Украіны» пасьля яго выказваньняў аб Крыме і Адэсе​. А Чычэрыну шукаюць за канцэрт у акупаваным Луганску, які яна дала па запрашэньні клюба байкераў «Начныя ваўкі».

Расейскаму актору Аляксею Паніну, які, знаходзячыся ў Крыме, публічна выказваўся пра тое, што Крым зьяўляецца расейскай тэрыторыяй, і гэтую тэрыторыю трэба пашырыць да Адэсы, пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі, абвясьціў Воўк. «Сьледчым аддзелам УСБ Украіны ў Адэскай вобласьці ажыцьцяўляецца дасудовае расьсьледаванне ў крымінальнай вытворчасьці ад 3 студзеня 2015 гады па прыкметах крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 110 КК Украіны», — паведаміў прадстаўнік СБУ.

Пры гэтым Воўк патлумачыў, што немагчыма ажыцьцяўляць вышук і затрыманьне людзей на тэрыторыі, якая цяпер не зьяўляецца падкантрольнай украінскім уладам.

2 студзеня адэскія актывісты прымусілі Паніна папрасіць прабачэння за антыўкраінскія выказваньні. Пасьля выбачэньняў актывісты сфатаграфаваліся з акторам «для трафэю» і паабяцалі разьмясьціць у сетках відэа з выбачэньнямі расейскага «дзеяча мастацтваў».

Пасьля ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу Панін распавёў, што зь ім адбывалася ў Адэсе:

XS
SM
MD
LG