Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: 20%-ны падатак на валюту заганяе прадпрыемствы ў страты


Беларускія прадпрыемствы чакаюць афіцыйнай дэвальвацыі і адзінага курсу рубля. Пакуль жа выйсьце ў тым, каб адпраўляць працаўнікоў у вымушаныя адпачынкі.

«У рэальным сэктары назіраецца разгубленасьць. Мы правялі анкетаваньне прадпрыемстваў і бачым, што самае простае для суб’ектаў гаспадараньня сёньня — спыніцца, нічога не рабіць, распусьціць працаўнікоў на вакацыі і чакаць далейшага разьвіцьця падзеяў», — заявіў БелаПАНу старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін.

Ён падкрэсьліў, што 20-адсоткавы валютны падатак, які юрыдычныя асобы мусяць выплачваць пры набыцьці валюты, ня можа ўключацца ў затраты, а выплачваецца з чыстага прыбытку. Гэта заганяе прадпрыемствы ў страты і робіць немагчымым прагназаваньне іх дзейнасьці. Толькі пасьля абвяшчэньня афіцыйнай дэвальвацыі і выхаду на адзіны курс рубля можна будзе гаварыць пра пераход на прагназаваны рэжым працы прадпрыемстваў, адзначыў Аляксандар Калінін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG