Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнты ЭГУ правядуць канфэрэнцыю, каб абмеркаваць выбары новага рэктара і будучыню ўнівэрсытэту


Пасьля таго, як у кастрычніку 2014 г. Рэктар ЭГУ і адзін зь ягоных заснавальнікаў прафэсар Анатоль Міхайлаў заняў пасаду Прэзыдэнта ЭГУ, быў абвешчаны конкурс на пасаду Рэктара. Кіроўная рада ўнівэрсытэту прызначыла адмысловы камітэт па адборы кандыдатаў, і на дадзены момант шорт-ліст складаецца зь сямі імёнаў.

У разасланым прэсавым рэлізе гаворыцца: «Гэтая падзея і ейныя наступствы могуць стаць лёсавызначальнамі для далейшае будучыні ўнівэрсытэта як адукацыйнага праекту зь беларускай накіраванасьцю, што ўжо шырока абмяркоўваецца як усярэдзіне ўнівэрсытэта, гэтак жа й у мэдыйнай прасторы. Аднак апошнім часам інфармацыя, палягаючая ў аснове публічных абмяркаваньняў палітыкі ўнівэрсытэту не заўсёды адпавядае рэчаіснасьці».

Каб раскласьці ўсё па палічках, Студэнцкае прадстаўніцтва ЭГУ ў супрацы з Асацыяцыяй выпускнікоў ЭГУ арганізуе міжнародную канфэрэнцыю дзеля адкрытага абмяркаваньня беларускае будучыні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Канфэрэнцыя «The Belarusian EHU: after 10 years in Lithuania» мае адбыцца 9-10 студзеня ў Вільні. На канфэрэнцыю запрошаныя студэнты, выкладнікі, кандыдаты на пасаду рэктара, а таксама прадстаўнікі беларускае грамадзянскае супольнасьці пераважна з акадэмічнае і адукацыйнае сфэраў.

Па выніках канфэрэнцыі будзе створаны дакумэнт з прапановамі па напрамках далейшага разьвіцьця ЭГУ.

XS
SM
MD
LG