Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскаль: Украіна фінансуе тэрарыстаў з ЛНР


Украінская ўлада фінансава падтрымлівае дзеячаў групоўкі «ЛНР», якія фармальна застаюцца грамадзянамі Ўкраіны. Пра гэта заявіў старшыня Луганскай аблдзяржадміністрацыі Генадзь Маскаль, інфармуе яго сайт.

«Нягледзячы на катастрафічны недахоп сродкаў у дзяржбюджэце і абвешчаную ўрадам жорсткую эканомію, Украіна працягвае фінансаваць тэрарыстаў ЛНР, выплачваючы ім пэнсіі», — сьцьвярджае Маскаль.

«Вялікая колькасць самазванцаў самаабвешчанай рэспублікі, якія працуюць у так званых марыянэткавых міністэрствах і прадстаўніцтвах на акупаванай баевікамі частцы Луганскай вобласьці, здолелі зарэгістравацца на кантраляванай Украінай тэрыторыі і атрымліваюць адсюль пэнсіі. А паралельна кіруюць тэрарыстамі, абстрэльваюць мірных жыхароў Луганшчыны, зьнішчаюць прыватнае жыльлё, сацыяльныя аб’екты і інфраструктуру», — заявіў ён.

У паведамленьні на сваім сайце старшыня Луганскай абласной адміністрацыі прывёў 14 прозьвішчаў «чыноўнікаў» групоўкі «ЛНР», якіх, паводле яго слоў, далей фінансуе Украіна. У той жа час Маскаль дадаў, што «на самай справе іх значна больш».

«І ніякіх крокаў для спыненьня іх фінансаваньня Украіна чамусьці ня робіць», — адзначыў чыноўнік.

Сёньня ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі працуе сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў. Па дадзеных прэс-службы РНБА, Турчынаў плянуе надаць увагу «пытаньню ўвядзеньня строгага рэжыму кантролю перамяшчэньня грамадзян і грузаў у зоне АТА».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG