Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя раскрытыкавала ЗША за новыя санкцыі


У заяве МЗС КНДР, якое распаўсюдзіла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) у нядзелю, гаворыцца, што аднабаковыя захады, якія прымаюцца Белым домам супраць Пхеньяна даказваюць, што ЗША не сышлі далёка ад нянавісьці і варожасьці ў дачыненьні да КНДР. Адзначаецца, што палітыка, якую праводзіць ЗША, толькі умацоўвае волю і рашучасьць Паўночнай Карэі абараняць свой сувэрэнітэт.

2 студзеня Белы дом заявіў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ аб увядзеньні новых санкцыяў у дачыненні да КНДР у сувязі з «правакацыйнымі, дэстабілізацыйным і рэпрэсіўнымі дзеяньнямі Паўночнай Карэі», у тым ліку хакерскімі нападамі супраць амэрыканскай кампаніі Sony Pictures Entertainment. У санкцыйны сьпіс трапілі тры кампаніі з КНДР і дзесяць паўночнакарэйскіх чыноўнікаў, некаторыя зь якіх прадстаўляюць краіну ў Расеі, Іране, Сырыі, Кітаі і Намібіі.

Пхеньян абвяргае абвінавачваньні ў датычнасьці да кібэратакаў на электронныя рэсурсы кампаніі Sony Pictures Entertainment.

XS
SM
MD
LG