Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч-малодшы: МУС, КДБ, Сьледчы камітэт — карныя органы


Намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі выказаўся ў эфіры «Белсату» пра перавышэньне паўнамоцтваў беларускай міліцыяй.

Праваахоўныя структуры (МУС, КДБ, Сьледчы камітэт) — карныя органы. Так лічыць падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. Вышэйназваныя органы прыцягваюць людзей да адказнасьці, што не заўсёды выклікае добрыя пачуцьці, заявіў госьць праграмы «Людзкія справы».

«Разам з тым нельга супрацьпастаўляць наша грамадзтва праваахоўнай сыстэме, бо гэта таксама частка грамадзтва. Там не працуюць людзі, якія прыляцелі зь Месяца, прыехалі з Расеі, з Польшчы, гэта беларусы! І як усе беларусы яны дзеляцца на сумленных, хто выконвае свае абавязкі і не парушае закон і на тых, хто яго парушае», — заўважыў Алег Гайдукевіч.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG