Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Рачкоўскі: Мікалай Лукашэнка не згуляе ў хакейным турніры


«Аляксандар Лукашэнка рыхтуецца да ўдзелу і сур’ёзна падыходзіць да падрыхтоўкі. У залежнасьці ад яго гатоўнасьці будзе прынятае рашэньне аб тым, ці будзе ён рэальна гуляць. Мікалай Лукашэнка? Не, гуляць ён не будзе. Гэта іншы ўзровень у параўнаньні з тым таварыскім матчам. Нават не малодшы сын 75 г.н. на такім узроўні ў заяўку не трапляе. Што ўжо казаць пра Мікалая?» — сказаў Tribuna.com Рачкоўскі.

Таварыскі хакейны матч паміж камандай прэзыдэнта Беларусі і вэтэранамі зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў адбыўся ў кастрычніку ў Абу-Дабі. Тады Мікалай Лукашэнка закінуў дзьве шайбы ў вароты вэтэранаў зборнай ААЭ.

22 лістапада стала вядома, што Аляксандру Лукашэнку зрабілі апэрацыю на каленным суставе. Паводле прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант, Лукашэнка атрымаў траўму падчас трэніроўкі па хакеі і апэрацыя была плянавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG